Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка звярнуўся да старшыні Гомельскага гарвыканкама па факце вызначэння месцаў у Цэнтальным раёне горада для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам Мінска з заявай даць яму магчымасць прысутнічаць на трэнінгу для ўчастковых камісій, на якім тлумачыцца выбарчае заканадаўства.
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб заяўках на пікеты і сустрэчах з выбаршчыкамі, якія падалі кандыдаты. Па дадзеных на 20 ліпеня, больш за ўсё іх збіраецца правесці штаб дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
У рэдакцыю "Бабруйскага кур'ера" прыйшоў ліст ад начальніцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбачовай з патрабаваннем прыбраць з сайта пяць відэаролікаў на тэму перадвыбарнай кампаніі.
15 ліпеня пасля абеду давераная асоба кандыдата на прэзідэнта Андрэя Дзмітрыева, абласны кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Алег Шабетнік падаў у Рэчыцкі райвыканкам паведамленне пра намер праводзіць пікетаванне штодня, пачынаючы ад 17 ліпеня з 8 да 22 гадзіны на адзінай ва ўсім Рэчыцкім раёне пляцоўцы для масавых агітацыйных мерапрыемстваў перад капліцай Еўфрасінні Полацкай.
У нядзелю, 19 ліпеня, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла свой першы агітацыйны пікет ў Мінску ў парку Дружбы народаў. Паводле падлікаў Валанцёрскай службы "Вясны" на мітынгу прысутнічалі каля 7500 чалавек. Як гэта было – глядзіце ў нашым фотарэпартажы.