20 траўня праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі разгледжаныя пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Нягледзячы на інцыдэнт з затрыманнямі ў Вярхоўным судзе 19 траўня, скаргі некаторых "кандыдатаў пратэсту" групы палітыка Мікалая Статкевіча суд усё ж такі разгледзеў. Але ўсім пяці незарэгістраваным "кандыдатам пратэсту" было адмоўлена ў іх задавальненні.
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка прааналізаваў склад створанай у Гомелі Савецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта ў параўнанні з мінулымі прэзідэнтскімі выбарамі 2015 года.
Рашэнні мясцовых выканкамаў, якімі вызначылі месцы, забароненыя для пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі на прэзідэнта, зрабіліся больш дэмакратычнымі ў параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Але ўлады па-ранейшаму адгарадзілі сябе ад зборшчыкаў подпісаў 50-мятровай адлегласцю.
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Масклюкова прааналізавала тыя месцы, якія рашэннем Светлагорскага райвыканкама ўвайшлі ў спіс забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
У Брэсцкай вобласці вызначыліся з месцамі, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Самы вялікі спіс забароненых месцаў у Брэсце, а ў многіх раённых цэнтрах на гэты конт прынятыя даволі "ліберальныя" пастановы.
На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.