Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Вярхоўны суд па кейсу "кандыдатаў пратэсту" стаў на бок Цэнтрвыбаркама

Нягледзячы на інцыдэнт з затрыманнямі ў Вярхоўным судзе 19 траўня, скаргі некаторых "кандыдатаў пратэсту" групы палітыка Мікалая Статкевіча суд усё ж такі разгледзеў. Але ўсім пяці незарэгістраваным "кандыдатам пратэсту" было адмоўлена ў іх задавальненні.

Каляя будынка Вярхоўнага суда 19 мая. Фота: Еўрарадыё
Каля будынка Вярхоўнага суда 19 мая. Фота: Еўрарадыё

Нагадаем, 19 траўня ў Мінску ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных "кандыдатаў пратэсту" ад Мікалая Статкевіча. Сярод затрыманых — "кандыдаты пратэсту" Анжаліка Жалязнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі, актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, Юлія Лемяхова і Дзмітрый Місюк. Быў затрыманы яшчэ адзін "забракаваны кандыдат", Валянцін Фралоў, але пазней яго адпусцілі. Над затрыманымі чакаюцца суды.

У Вярхоўным судзе затрымалі 7 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць "кандыдатаў пратэсту"

У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Вярхоўны суд разгледзеў скаргі на адмову ў рэгістрацыі Анжалікі Жалязняковай, Ігара Кляшчука, Веранікі Мішчанкі, Валянціна Фралова і Вольгі Нікалайчык. "Кандыдаты пратэсту" не згодныя з довадамі ЦВК і лічаць, што адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў сувязі з наяўнасцю тэхнічных памылак у звестках у 38 чалавек, апытаннем 8 чалавек, якія не пацвердзілі свайго намеру ўдзельнічаць у зборы подпісаў у складзе ініцыятыўнай групы, з'яўляецца несуразмернай мерай. На іх думку, гэтая мера абмяжоўвае права на вольны ўдзел у выбарах астатніх 513 чалавек, якія ўваходзяць у ініцыятыўную групу, па якіх прэтэнзій у Цэнтральнай камісіі не ўзнікла. У скаргах яны паказалі, што Цэнтрвыбаркам не правяла дбайнай ацэнкі патрабаванняў артыкула 61 Выбарчага кодэкса. Яны лічаць, што названыя ЦВК акалічнасці не могуць з'яўляцца падставай для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргаў усім пяці незарэгістраваным "кандыдатам пратэсту". Усе скаргі разглядалі розныя суддзя. Таксама яны разглядаліся ў адсутнасць прадстаўніка ЦВК, так як старшыня камісіі Лідзія Ярмошына "прасіла разглядаць справу ў іх адсутнасць прадстаўніка, паказала, што лічыць скаргу неабгрунтаванай".

Скаргу Анжалікі Жалязняковай разглядала суддзя Вярхоўная суда Н. Андрэева, і яна пазначыла ў рашэнні суда, што Жалязнякова не з'явілася ў судовае пасяджэнне без уважлівых прычын. Нагадаем, "кандыдатку пратэсту" затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў будынку Вярхоўнага суда перад пачаткам разгляду яе скаргі. Суд не знайшоў падстаў да адмены пастановы ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі Жалезняковай, бо быў парушаны "адзін з асноўных прынцыпаў выбарчай сістэмы аб асабістым і свабодным удзеле ў выбарах". Як паказана ў рашэнні суда, у склад ініцыятыўнай групы Жалазняковой уключаны грамадзяне, якія не давалі сваёй згоды на ўдзел у ёй або не ведаюць пра яе існаванне.

Пры гэтым, 20 траўня Цэнтрвыбаркаў зарэгістравала большасць ініцыятыўных груп. Былі зарэгістраваныя нават групы, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі з "кандыдатамі пратэсту". Напрыклад, пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай выяўлена сем чалавек з няпоўнымі звесткамі. Спісы групы супадаюць з пададзенымі раней спісамі незарэгістраванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Аднак група зарэгістраваная.

ЦВК на пазітыве: большасць ініцыятыўных груп зарэгістраваная

29 траўня праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі разгледжаныя пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Астатнія "кандыдаты пратэсту", якія падалі скаргі, прысутнічалі на разглядзе сваіх скаргаў. Нягледзячы на тое, што ў судзе яны падтрымлівалі свае довады аб тым, што адмова ў рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп супярэчыць выбарчаму заканадаўству, давалі тлумачэнні суддзям па сваёй скарзе, Вярхоўны суд па ўсіх выпадках пагадзіўся з довадамі Цэнтральнай камісіі.

Дадзеныя рашэнні суда абскарджанню не падлягаюць, так як яны ўступаюць у законную сілу неадкладны пасля яго абвяшчэння. Гэта значыць, што гэтыя "кандыдаты пратэсту" не змогуць ужо рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы быць абраным на гэтай выбарчай кампаніі.

Што з гэтай нагоды думае каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"? Чытаць тут:

labkovich-euraradyjo.jpg

Уладзімір Лабковіч: Дыскрымінацыйны падыход ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп бачны і без акуляраў

Што ж адбываецца на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты? З гэтам пытаннем мы звярнуліся да каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары