"Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі склады Фрунзенскай раённай камісіі Мінска, а таксама Старадарожскай і Слуцкай раённых камісій. Мы даведаліся, хто валодае шырокімі паўнамоцтвамі па арганізацыі выбараў, хто займае кіруючы склад і што з гендарным складам у райвыбаркамах.
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і журналіст Уладзімір Хільмановіч даслалі ліст у Цэнтральную выбарчую камісію, у якім указалі на недапушчальнасць дыскрымінацыі беларускай мовы, а таксама беларускамоўнага выбаршчыка па моўнай прыкмеце на сайце ЦВК.
21 траўня для грамадскасці сталі даступнымі вынікі сумеснага паседжання Смаргонскага райвыканкама і прэзідыўма Савета дэпутатаў, якое адбылося 20 траўня. На гэтым пасяджэнні сфармавалася Смаргонская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Леанід Мархотка распавёў, што сябры Салігорскай камісіі на першым жа паседжанні "дэманстратыўна ігнаравалі санітарныя нормы ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй", а прадастаўленне назіральніку магчымасці азнаёміцца з пратаколамі камісіі "нагадвала гульню ў напарсткі".
Гарадзенскія назіральнікі Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярнуліся ў ЦВК і да старшыні аблвыканкаму Краўцова В.У. з адпаведнымі лістамі, у якіх указваюць на праблемы ў відэатрансляцыя з сумеснага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, калі тыя стваралі Ленінскую і Кастрычніцкую раённыя выбарчыя камісіі.