Як праходзяць першыя паседжанні выбаркамаў у Мінску падчас пандэміі
У Беларусі праходзяць першыя паседжанні толькі што сфармаваных тэрытарыяльных камісій. У Мінску на некаторых паседжаннях ажыццяўляюць назіранне назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Ці паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя з COVID-19 на працу выбаркамаў, і ці змянілася нешта ў іх працы ў параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі – распавялі назіральнік Аляксей Лойка і назіральніца Наталля Сацункевіч.
Фрунзенская выбарчая камісія: Міліцыя вымярае тэмпературу
Як прайшлі першыя паседжанні Фрунзенскай і Мінскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта распавёў назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка.
Паседжанне Фрунзенскага выбаркама праводзілася ў актавай зале. Такое рашэнне было прынята з мэтай забеспячэння фізічнага дыстанцыявання паміж членамі камісіі і назіральнікамі. Першую палову залы занялі члены камісіі, другую –назіральнікі. На ўваходзе ў будынак адміністрацыі дзяжурная супрацоўніца міліцыі вымярала тэмпературу.
Намесніцай старшыні камісіі абраная Ірына Дрозд, якая мінулай восенню падчас парламенцкай выбарчай кампаніі стварала перашкоды для кандыдатаў ад "Еўрапейскай Беларусі".
Аляксей Лойка адзначае, што паседжанне праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы, абраны старшыня камісіі А. Хіжняк падзякаваў усім сямі назіральнікаў, якія прысутнічалі на паседжанні, за тое, што яны прысутнічалі на паседжанні ў масках.
Мінская абласная выбарчая камісія: Ужо існуе спіс назіральнікаў
Назіральнік кампаніі распавёў, што пры ўваходзе ў будынак Мінаблвыканкама, дзе працуе Мінская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта, супрацоўнікі міліцыі спыталі хто ён: член камісіі або назіральнік. Пасля таго, калі дзяжурны міліцыянт даведаўся, што Аляксей прыйшоў у якасці назіральніка, супрацоўнік звярнуўся да спісу назіральнікаў.
"Гэта дзіўна, паколькі акрэдытаваных пры Камісіі назіральнікаў яшчэ быць не павінна, паколькі іх акрэдытацыя пачынаецца з моманту ўтварэння камісіі пасля першага пасяджэння, якое і павінна было адбыцца", – адзначае Аляксей Лойка.
Усім прыбылым на паседжанне Мінскай абласной камісіі прапанавалі апрацаваць рукі антысептыкам перад уваходам у актавую залу. Пры расадцы членаў камісіі і назіральнікаў прасілі прытрымлівацца адлегласці адзін ад аднаго ў паўтара метра.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Юлія Аскерка адкрыла паседжанне і ўручыла кожнаму пасведчанне члена выбарчай камісіі. Яна адзначыла, што ў камісію ўвайшлі 10 чалавек, вылучаных ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў і тры дзяржслужачых, што адпавядае выбарчаму заканадаўству.
Старшынёй камісіі была абраная начальніца ўпраўлення аблвыканкама па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Вольга Таранда. На працягу 10-хвіліннага паседжання яна двойчы звяртала ўвагу членаў камісіі на тое, што іх чакае цяжкая праца, паколькі ў сродках масавай інфармацыі публікуецца рознага роду інфармацыя.
Намеснікам старшыні камісіі абраная Я. Болдаўская. Члены камісіі перад абраннем падкрэслівалі, што яна працуе ва ўпраўленні юстыцыі, тройчы была членам камісіі і кожны раз, прадстаўляючы бок камісіі ў судах, вярталася з яго з перамогай.
На паседжанні акрамя прадстаўніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" было яшчэ трое назіральнікаў: ад БРСМ, Белай Русі і ад Белхімпрафсаюза.
Кастрычніцкая раённая камісія: "Нашэнне масак з'яўляецца асабістым выбарам"
На першым паседжанні Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі 20 траўня прысутнічала назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Наталля Сацункевіч. У назіральніцы адразу ўзніклі праблемы з прысутнасцю на паседжанні. Ёй спрабавалі адмовіць у прысутнасці ў пачатку пасяджэння, абгрунтаваўшы наступным:
- камісія яшчэ не створана (хоць яна была створана 19 траўня, пра што ёсць адпаведнае рашэнне камісіі);
- у камісіі перапынак з 14:00-15:00, у той час як паседжанне прызначанае на 14:30;
- няма журнала акрэдытацыі назіральнікаў (хаця згодна з пастановай ЦВК назіральнікаў запісваюць пазней).
Выбары старшыні камісіі, намесніка і сакратара прайшлі хутка і безальтэрнатыўна, рашэнні прымаліся аднагалосна. Сябры камісіі на паседжанні прысутнічалі без бэйджаў, што супярэчыць Пастанове ЦВК.
Што тычыцца захадаў бяспекі супраць COVID-19, то Наталля Сацункевіч распавяла, што для чальцоў камісіі прадугледжаныя маскі, а вось антысептыкі толькі ў некаторых і асабістыя. Пры гэтым, з 13 чалавек пяць былі без масак.
"Дыстанцыі няма, людзі сядзяць вельмі шчыльна. Цікава, што гэта былі ўсе мужчыны ў камісіі, і гэта суадносіцца з апошнімі сусветнымі даследаваннямі. Старшыня камісіі патлумачыў мне, што нашэнне масак не рэгламентуецца і з'яўляецца асабістым выбарам", – распавядае назіральніца.
Адкрыў пасяджэнне кіраўнік адміністрацыі Генадзь Любацінскі, які таксама быў без маскі. Ён сышоў пасля абрання старшыні камісіі. Паседжанне доўжылася 28 хвілін, за гэты час правялі выбары кіраўніцтва і склалі графік дзяжурства. Пасля паседжання Наталля Сацункевіч вусна звярнулася да старшыні з просьбай весці фотаздымку, на што атрымала адмову.
Як праходзяць паседжанні Мінскай гарадской і Першамайскай раённай выбарчых камісій афлайн падчас пандэміі COVID-19 распавёў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч:
Якія меры бяспекі супраць COVID-19 плануюць прадпрымаць выбаркамы ў Мінску?
Як (не)выконваліся стрымліваючыя меры па распаўсюджванню COVID-19 пры фармаваннях Салігорскай і Маладзечанскай тэрытарыяльных камісій чытаць тут:
Назіранне на выбарах падчас пандэміі — як гэта выглядае на практыцы