Аналітычная справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Высновы
- пададзена 55 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты, што з’яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў;
- у адрозненне ад мінулых выбарчых кампаній, сёлета для падачы заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп было толькі 7 дзён, што ў пэўнай меры ўскладніла задачу асобам, якія мелі намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты;
- адзін з прэтэндэнтаў, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, быў арыштаваны і пазбаўлены магчымасці падаць заяву аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы;
- пасяджэнні ЦВК па рэгістрацыі ініцыятыўных груп трансляваліся ў жывым эфіры, адначасова была магчымасць прысутнасці назіральнікаў, што можна адзначыць як станоўчую практыку, скіраваную на забеспячэнне галоснасці ў дзейнасці камісіі падчас эпідэміі COVID-19;
- зарэгістраваныя 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты – Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Юрыя Ганцэвіча, Уладзіміра Няпомняшчых, Наталлі Кісель, Віктара Бабарыкі, Валера Цэпкала, Сяргея Чэрачня, Вольгі Кавальковай, Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева, Святланы Ціханоўскай, Аляксандра Таболіча, Юрыя Губарэвіча і Мікалая Казлова, што складае 27% ад агульнай колькасці разгледжаных заяў аб рэгістрацыі;
- адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп на падставе парушэння добраахвотнасці ўдзелу ў выбарах сведчаць аб маніпуляцыях Цэнтральнай камісіі палажэннямі ВК і парушаюць прынцып роўнасці кандыдатаў;
- разгляд Вярхоўным Судом скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты, сведчыць аб неэфектыўнасці гэтага сродку прававой абароны ўдзельнікаў выбарчай кампаніі.
Files
- registracyja-inicyatyunyh-grup.pdf (0.41 Mb)