Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам з просьбай даць звесткі аб колькасці такіх зваротаў і ў чыю падтрымку ставіліся такія подпісы.
Яшчэ 21 траўня доўгатэрміновы назіральнік Павел Левінаў звяртаўся ў пракуратуру г. Віцебска на парушэнне прынцыпу галоснасці і адкрытасці пры фарміраванні раённых камісій па выбарах прэзідэнта ў горадзе, бо яго не пусцілі на пасяджэнне.
На выбарах-2020 асераднёны партрэт сябра ўчастковай камісіі мала чым адрозніваецца ад папярэдніх выбарчых кампаній — гэта жанчына старэйшыя за 30, вылучаная ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў. Чаму менавіта жанчына — давайце разбірацца.
Пасяджэнне абласной ТВК 1 ліпеня, на якім прысутнічаў прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, адбылося за 35 хвілін. Кворум быў з 13 чалавек. Прысутнічалі назіральнікі з “Белай Русі” Святлана Вараніца, ФПБ дзяржаўных устаноў – Алена Бераснева, ГА ветэранаў вайны ў Афганістане – Сяргей Хацук і ад БРСМ.
Мінская абласная камісія па выбарах прэзідэнта 2 ліпеня правяла паседжанне, на якім устанаўлівалася колькасць выбаршчыкаў па Мінскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі подпісаў вылучэнцаў прайшлі па Мінскай вобласці?