Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, з 30 ліпеня па 3 жніўня, стаялі ў вялікіх чэргах каля будынка беларускай Амбасады ў Варшаве, каб іх унеслі ў спіс выбаршчыкаў на польскім участку і перадалі дадзеныя пра гэта ў Беларусь, каб іх выкраслілі са спісаў на беларускіх участках па месцы іх рэгістрацыі. Трапіць у Амбасаду змаглі не ўсе. Цяпер яны занепакоеныя, што не змогуць гэтак жа патрапіць на ўчастак для галасавання 9 жніўня. Амбасада заклікае іх галасаваць датэрмінова.
Да аналітыкаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" нярэдка звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца выбарчых працэдур, просяць савета, як сябе паводзіць сябе ў выпадку заўважаных парушэнняў на ўчастку падчас галасавання, як дзейнічаць прама на ўчастку: да каго звяртацца, як пісаць скаргу або выклікаць назіральнікаў, міліцыю?
Салігорцы паскардзіліся ў раённую выбарчую камісію на адміністрацыю стадыёна «Будаўнік», што тыя вылучылі для агітацыйнага мітынгу 30 чэрвеня замест прадугледжанага рашэннем мясцовага выканкама цэлага стадыёна толькі нязручную для правядзення сустрэч ягоную частку.
Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч бачыць у намеры прыбраць частку шторак на кабінках для галасавання недапушчальны элемент кантроля над волевыяўленнем выбаршчыкаў
У Беларусі няма ніякай відавочнай неабходнасці ў прыцягненні Узброеных сілаў у забеспячэнне парадку. Заява аб магчымасці іх прымянення ў кантэксце пратэстаў, якія працягваюцца і ў пераважнай большасці выпадкаў з'яўляюцца мірнымі, відавочна накіравана на застрашванне тых, хто рэалізуе сваё права на свабоду мірных сходаў.
У Бярозе другога жніўня адбыўся мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У дазволеным уладамі месцы, па падліках назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржука Русецкага, сабралося каля двух тысяч чалавек.
Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", юрыст Павел Сапелка каментуе публікацыю на сайце Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аб тым, ці законна заклікаць грамадзян ігнараваць датэрміновае галасаванне?
У Баранавічах улады перашкаджаюць кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай, піша "Радыё Рацыя". Мала таго, што выдзелілі для пікетаў у падтрымку Ціханоўскай ранішні час, 31 ліпеня на месцы запланаванага мітынгу з удзелам Святланы Ціханоўскай улады разбурылі сцэну, якая там стаяла з часу адкрыцця маладога парку.