Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядома, што ўчастковыя камісіі працягваюць выдаляць назіральнікаў з участкаў па розных надуманых падставах. У Мінску пазбавілі акрэдытацыі двух незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" за два дні датэрміновага галасавання стала вядома аб мінімум 22 выпадках выдалення назіральнікаў з участкаў для галасавання з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі. Што пра гэта думае старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, і як расцэньвае гэта каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч?
Менгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы Народаў якое-небудзь мерапрыемства не ўяўляецца магчымым — пляцоўка будзе занятая, паведамляе TUT.BY.