Прадстаўнікі кампаніі заяўляюць, што ўсе назіральнікі, на якіх складзеныя пратаколы за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, знаходзіліся на іх з мэтай ажыццяўлення законнай дзейнасці па назіранні за выбарамі, у тым ліку і масавымі мерапрыемствамі.
Мірная, справядлівая і свабодная выбарчая кампанія і дзень выбараў маюць вырашальнае значэнне для гарантавання ўсебаковай бяспекі Беларусі і яе грамадзян. У гэтай сітуацыі АБСЕ павінна адыграць важную ролю як прадстаўніца міжнароднай супольнасці з улікам яе мандатаў у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека.
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" наведалі першыя пасяджанні выбаркамаў, на якіх вызначалася працэдура праверкі подпісаў. Колькі подпісаў на праверку прымалі выбаркамы, ці змогуць прысутнічаць на праверках подпісаў незалежныя назіральнікі – чытайце ў нашым матэрыяле.
Еўрапейскі Саюз настойліва заклікае беларускія ўлады забяспечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі. Ні адзін патэнцыйны кандыдат не павінен быць пазбаўлены магчымасці зарэгістравацца з-за палітычна матываваных абмежавальных мераў.
На сайце РГА "Белая Русь" апублікаваныя артыкулы пра тое, як праходзіць збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску. У арганізацыі не хаваюць, што збор подпісаў "адступае на другі план", калі "на першае месца выходзіць жыццё".