Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ахарактарызаваў дзеянні сілавых структураў па затрыманні грамадзян 31 траўня недапушчальнымі, назваў іх прамым умяшаннем ў выбарчы працэс і стварэннем перашкодаў у працы зборшчыкаў подпісаў.
Адразу некалькі студэнтаў факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ ім. А.А. Куляшова паведамілі аб адміністрацыйным рэсурсе, які выкарыстоўвае кіраўніцтва ВНУ дзеля рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» толькі пад канец тыдня адзначылі ў некаторых гарадах усходняга Палесся заўважную актыўнасць ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнта. Пра актыўнае пікетаванне ў чацвер, пятніцу і суботу паведамляюць з Рэчыцы, Мазыра, Светлагорска.
У рэдакцыю інтэрнэт-выдання "Першы Рэгіён" звярнуўся жыхар Драгічына, які паведаміў, што начальнік аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Дзмітрый Ігнатчык збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў сярэдняй школе №2.