29 траўня на сайце “Астравецкай праўды” – інтэрнэт-версіі мясцовай дзяржаўнай газеты – было размешчана інтэрв’ю з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, які адначасна з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы цяперашняга прэзідэнта па зборы подпісаў за рэгістрацыю яго кандыдатам.
Пасля таго, як назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык апублічыў той факт, што на адно з пасяджэнняў раённай камісіі прыйшло менш за палову яе сябраў, і звярнуўся на гэты конт са скаргай у Цэнтрвыбаркам, камісія стала ставіцца да яго насцярожана. У чым гэта выяўляецца?
Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі адказ з гарвыканкаму на свой ліст пра тэхнічную памылку падчас відэатрансляцыі пасяджэння па фарміраванні раённай ТВК. Праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што відэатрансляцыя 19 траўня пасяджэння па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій па выбарах не адпавядала патрэбным крытэрам.
Згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ўжо пачалі расходаваць сродкі на выбарчую кампанію. Больш за ўсё выдаткаваў на выбарчую кампанію вылучэнец экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка — больш за 23 тысячаў беларускіх рублёў.
Паведамляецца пра розныя формы ціска: ад праблемаў на вучобе да непрацягнення кантрактаў на працы. Геаграфія фактаў прымусу расцягнулася на ўсю Беларусь. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сабралі падборку фактаў прымуса па абласцях.