Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Астравецкая праўда” агітуе за дзеючага прэзідэнта

29 траўня на сайце “Астравецкай праўды” – інтэрнэт-версіі мясцовай дзяржаўнай газеты – было размешчана інтэрв’ю з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, які адначасна з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы цяперашняга прэзідэнта па зборы подпісаў за рэгістрацыю яго кандыдатам.

Ад імя гэтых прафсаюзаў ён адкрыта заявіў аб падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі на маючых адбыцца выбарах. Гэта можна расцэньваць як наўпроставую агітацыю за яшчэ незарэгістраванага кандыдата.

Адзначым, што і раней "Астравейкая праўда", прынамсі папяровая версія, адзначалася агітацыйнымі публікацыямі яшчэ да пачатку перыяда агітацыі. Так было на мінулым парламенцкіх выбарах, калі ў газеце з'явілася інтэрв'ю з відавочным агітацыйным адценнем тады яшчэ вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты, намесніка старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктара Свілы.

Пазней у тэлеграм-канале "Выбары. Беларусь" з'явілася паведамленне, што гэтую ж навіну абавязалі размясціць у тэрміновым парадку 29 мая да 11.00 па школах як мінімум Гродзенскага раёна. Паведамленне было адпраўлена старшынёй Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары