Баранавіцкая выбарчая камісія праверыла пікет за Святлану Ціханоўскую
У Баранавичах другі дзень запар па вечарах збіраецца чарга, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнту Святланы Ціханоўскай - жонкі вядомага youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага.
Як адзначае назіральнік Аляксандр Вайцешык, на другі дзень, 27 траўня, не абышлося без увагі прадстаўніц Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі. Дзве жанчыны падыші да выбарчага пікета і сталі правяраць дакументы ў зборшчыка подпісаў, а таксама падпісныя лісты - ці правільна яны запаўняюцца? Парушэнняў яны не выявілі і хуценька сышлі, суправаджаемыя абурэннем тых, хто прыйшоў пакінуць свой подпіс.
Нагадаем, што за дзень да гэтага ў Баранавічы на пікет прыязджаў Сяргей Ціханоўскі, які з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Тады, каб падпісацца за вылучэнне Святланы, прыйшло вельмі шмат чалавек. Па падліках назіральніка, адначасова на плошчы знаходзілася каля 600 чалавек і чарга на пікет стаяла 5 гадзін. Частка людзей так і не паспела ў той дзень пакінуць свае подпісы.