Жыхары Гомеля сталі ў чаргу, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую
Жыхары Гомеля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, перадае Радыё Свабода.
Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і не мог асабіста падаць дакумэнты.
24 траўня на пікеце ў Мінску за Ціханоўскую сабралі каля трох тысяч подпісаў. Пікет працягваўся больш за 4 гадзіны, чарга з ахвотнікаў падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай расцягнулася на некалькі соцень метраў.