Як адзначаюць аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", для таго, каб даць аб'ектыўную ацэнку правамернасці ўмяшання прадстаўніка выбарчай камісіі ў дзейнасць пікету па зборы подпісаў, неабходна пераканацца ў тым, ці вёўся фактычны збор подпісаў у падтрымку асобы, якая вылучаецца ў кандыдаты, ці не.
У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом мэра Слуцка.
У Мінску пакуль самым масавым днём збору подпісаў стала нядзеля 24 траўня. Днём на пляцоўцы каля Камароўскага рынку збіралася адначасова не менш за 500 чалавек. Самая вялікая чарга выбарчшыкаў – каля 300 чалавек – сабралася ў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык так і не змог убачыць працэс фармавання Баранавіцкай раённай выбарчай камісіі – ні на анлайн-трансляцыі, ні на відэа пасля фармавання. У сувязі з гэтым ён звярнуўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам.
Гарадзенскія праваабаронцы, назіральнікі і журналіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і Уладзімір Хільмановіч паслалі чарговы ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэнду
Выбаршчыкі, якія вылучылі ў склад Бярозаўскай выбарчай раённай камісіі сябру Партыі БНФ, назіральніцу за выбарамі з вялікім стажам Тамару Шчапёткіну, звярнуліся ў суд Бярозаўскага раёна са скаргай на неўключэнне яе ў склад камісіі
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў найбуйнейшых раёнах усходне-палескага рэгіёна прааналізавалі склад сфармаваных на сумесных паседжаннях прэзідыўмаў райсаветаў і райвыканкамаў раённых камісіяў па выбарах прэзідэнта.