Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Зноў чэргі. У Слуцку працягваецца збор подпісаў за вылучэнне Ціханоўскай

У Слуцку каля 17 гадзін працягнуўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Кіруе ініцыятыўнай групай блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі. Каб пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдаткі случакі адстойваюць чаргу.

slucak_zbor_podpisau.jpg
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юрый Мяцельскі

Нагадаем, сёння ў 12 гадзін пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай адбываўся недалёка ад месца, дзе будуецца новы дом старшыні Слуцкага райвыканкама. У будні дзень за паўгадзіны часу на пікет збірался каля 60 чалавек.

Як распавёў праваабаронца "Вясны" Юрый Мяцельскі, на пікеце адначасова налічвалася да 130 чалавек, выбудоўваюцца чэргі. Большасць прысутных у масках і выконвае сацыяльную дыстанцыю. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі таксама падчас пікета заклікае трымаць дыстанцыю і абяцае падарыць маскі ў каго іх няма. 

slucak_cihanouisko.jpg
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юрый Мяцельскі
slucak_zbor_podpisau_90.jpg
Месца пікету па збору подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юрый Мяцельскі
sluck_vybary_890.jpg
Большасць людзей - у масках. Фота: Юрый Мяцельскі
zbor_podpisau_slucak.jpg
Напачатку пікета. Фота: Юрый Мяцельскі

Тым часам, як паведамілі ў "Белай Русі" TUT.BY, ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты ўжо сабрала 200 тысяч подпісаў пры 100 тысячах неабходных. Але пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі па краіне заўважана не было. Нагадаем, збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Беларусі распачаўся 21 траўня і працягнецца да 19 чэрвеня ўключна.

slucak_zbor_podpisau_.jpg
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фота: Юрый Мяцельскі

Фотафакт. У Слуцку збіраюць подпісы за Ціханоўскую каля новага дома мэра

У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом старшыні Слуцкага райвыканкама. Кіруе ініцыятыўнай групай у Слуцку блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары