Фотафакт. У Слуцку збіраюць подпісы за Ціханоўскую каля новага дома мэра
У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом старшыні Слуцкага райвыканкама. Кіруе ініцыятыўнай групай у Слуцку блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі.
Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Юрый Мяцельскі, у будні дзень за паўгадзіны часу на пікет сабралася каля 60 чалавек. Сярод іх – сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, выбаршчыкі, журналісты. Людзі збіраюцца насупраць новага дома мэра.
У Слуцку забаронена збіраць подпісы толькі на цэнтральнай плошчы горада і на прыпынках грамадскага транспарту.
Як прайшоў збор подпісаў на "Камароўцы" ў Мінску 24 траўня:
Фотарэпартаж. Як у Мінску збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты