Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Супадзенне? Не ўсе сябры ініцыятыўных груп атрымалі пасведчанні

Як паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, які прысутнічаў на выдачы пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы былога банкіра і кіраўніка “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі, з'явілася інфармацыя, што некаторыя так і не атрымалі свае пасведчанні. Гэта значыць, што людзей, якія змогуць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты, можа стаць на парадак менш.

barbaryka_89.jpg
Віктар Барбарыка на сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы

"Гаворка можа ісці пра 300 чалавек. Пакуль няма дакладнай інфармацыі ў чым прычына – у тэхнічных памылках пры падачы інфармацыі ў Цэнтрвыбаркам ці ЦВК, сапраўды, безпадстаўна не выдала пэўнай колькасці пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы", – распавядае Алег Пашкевіч.

Цікава, што раней у тэлеграм-канале "Краіна для жыцця" з'явілася інфармацыя пра падобную праблему з пасведчаннямі сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары