Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Рэчыцы і Светлагорску з’явіліся першыя пікеты для збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты

Рэчыца стала першым горадам усходняга Палесся, дзе назіральнікі заўважылі пікеты для збору подпісаў за прэтэндэнтаў на кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі.

Як паведаміў назіральнік кампаніі «Правабаронцы за свабодныя выбары» Валер Пуціцкі, на выходных у горадзе на рынку «Славянскі» месціўся пікет, на якім збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта, сустаршыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.

Збор подпісаў за Андрэя Дзмітрыева ў Рэчыцы
Збор подпісаў за Андрэя Дзмітрыева ў Рэчыцы

Побач з рынкам каля гандлёва-забаўляльнага цэнтру размесціўся пікет, дзе збіралі подпісы чальцы ініцыятыўнай групы іншай прэтэндэнткі на кандыдацтва – Ганны Канапацкай.

Збор подпісаў за Ганну Канапацкую ў Рэчыцы
Збор подпісаў за Ганну Канапацкую ў Рэчыцы

Як адзначае Валер Пуціцкі, вялікай актыўнасці выбаршчыкаў каля пікетаў не назіралася. Улады збору подпісаў не заміналі. 

У Светлагорску таксама з'явіліся першы пікеты па зборы подпісаў. Пакуль што толькі за Валерыя Цапкалу

Збор подпісаў за Валерыя Цапкалу ў Светлагорску
Збор подпісаў за Валерыя Цапкалу ў Светлагорску
capkala_svetlagorsk2.jpg
Збор подпісаў за Валерыя Цапкалу ў Светлагорску

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары