Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, а ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым, не сціхае прырост хворых на каронавірус. Як у такіх умовах арганізаваць назіраньне за выбарамі і ці прыедуць у Беларусь назіральнікі ад АБСЭ?
Цэнтральная выбарчая камісія не будзе ўкараняць прапановы праваабаронцаў па правядзенні выбараў ва ўмовах пандэміі, бо “часу для прыняцця гэтых мер не маецца”. Выбарчая кампанія пачынаецца ў бягучым месяцы, а дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў будзе названая ўжо ў пятніцу 7 траўня.
Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі 29 красавіка ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі шэраг важных прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня гэтага года.