Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выбары прэзідэнта прызначаныя на 9 жніўня. Яны прайдуць у асаблівых умовах

Фота ілюстрацыйнае.
Фота ілюстрацыйнае.

Сёння Палата прадстаўнікоў вызначылася з датай прэзідэнскіх выбараў, паведамляецца на сайце БЕЛТА. Яны пройдуць 9 жніўня

На пасяджэнні парламента старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбары прэзідэнта будуць праходзіць у "зусім асаблівых умовах"

"Яна [кампанія] будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаній па выбарах Прэзідэнта, якія праходзілі раней", - сказала Лідзія Ярмошына.

Змены закрануць усіх удзельнікаў кампаніі. Напрыклад, зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, усіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны.

Пасяджэнні абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў пры разглядзе пытанняў, звязаных з выбарамі, будуць праходзіць без назіральнікаў, прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб'яднанняў.

"Пры гэтым выканаўчыя органы павінны на сваіх старонках у Інтэрнэце выкладваць стрым з такіх пасяджэнняў альбо запіс, каб усе зацікаўленыя маглі іх паглядзець", - удакладніла Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па сацыяльным дыстанцыяванні і забеспячэнні сродкамі абароны абавяжуць і назіральнікаў. Зараз гаворка ідзе толькі аб нацыянальных. Кіраўніца ЦВК пакуль не бярэцца меркаваць, ці прыедуць на выбары ў Беларусь міжнародныя эксперты.

Сёння ж праходзіць паседжанне ЦВК, якое трансліруецца анлайн.

onlain_zasedanie_cik.jpg
Паседжанне ЦВК. Скрыншот з анлайн-трансляцыі


Каментары