Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Instagram-рэпартаж: як бачаць выбарчую кампанію на Міншчыне

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары” праманіторыла сацыяльную сетку Instagram на прадмет таго, наколькі прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2020 года ў Беларусі прадстаўлена ў адной з самых папулярных сацсетак.

Многія сачылі за нядаўняй прэзідэнцкай кампаніяй 2019 года суседняй Украіны, дзе важную ролю адыгралі не тэлебачанне і традыцыйныя палітычныя інструменты, а менавіта сацыяльныя сеткі. Важным элементам выбарчай кампаніі пераможца, цяпер дзеючага прэзідэнта Украіны, быў менавіта Instagram. Дзіджытал-тэхналогіі ў многіх краінах свету становяцца неад’емнай часткай выбарчых кампаній. А як ідуць справы з гэтым у Беларусі, IT-краіне?

Вынік маніторынгу беларускага Instagram паказаў, што вылучэнцы ў кандыдаты не надта папулярныя ў карыстальнікаў гэтай сацсеткі. Усіх фотаздымкаў, якіх удалося ідэнтыфікаваць, налічылася не больш за сотню. Беларуская моладзь, калі і ўдзельнічае ў палітычным жыцці, то ўсё ж такі аддае перавагу замоўчваць і хаваць гэты факт. Посты на выбарчую тэматыку не надта абмяркоўваюцца іншымі карыстальнікамі Instagram і з’яўляюцца не самымі папулярнымі. Больш за ўсё выкарыстоўваюць Instagram члены ініцыятых груп некаторых вылучэнцаў, якія збіраюць подпісы (Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай). Не надта прадстаўлены ў гэтай сацсетцы першы дырэктар Парку высокіх тэхналогій Валерый Цэпкала. Большая палова вылучэнцаў аніяк не прадстаўлена і не падтрымліваецца ў дадзенай сацыяльнай сетцы (Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Няпомняшчых, Мікалай Казлоў і іншыя). Карыстальнікі Instagram амаль не выкарыстоўваюць хэштэгі сёлетней выбарчай кампаніі: #выбары2020, #electBy, #выбарыбеларусь і іншыя. Гэта ўскладніла маніторынг. Некаторыя карыстальнікі Instagram выкарыстоўваюць хэштэгі прозвішч вылучэнцаў (#Бабарико, #Тихановская) ці некаторых лозунгаў (#Страна для жизни, #времяЧе).  

Наперадзе яшчэ больш за два месяцы выбарчай кампаніі і важныя яе этапы. А мы пакуль прапаноўваем паглядзець цяпер, наколькі прэзідэнцкая выбарчая кампанія прадстаўлена ў карыстальнікаў Instagram на Міншчыне. 

"Правозащитники за свободные выборы"


Каментары