Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Уладзімір Лабковіч пра шматлікія затрыманні ў нядзелю: Гэта перашкода ў рэалізацыі грамадзянамі выбарчых правоў

Уладзімір Лабковіч, Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  ад ПЦ "Вясна"
Уладзімір Лабковіч, Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад ПЦ "Вясна"

Хваля затрыманняў простых грамадзян, якія прыйшлі да зборшчыкаў подпісаў, каб падпісацца за вылучэнне у кандыдаты свайго прэтэндэнта, пракацілася 31 траўня па многіх гарадах Беларусі. Па звестках Праваабарочнга цэнтра “Вясна”, усяго ў гэты дзень было затрымана больш за 30 удзельнікаў, якія скарысталіся намерам рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы. Над некаторымі з іх прайшлі суды, людзі атрымалі вялікія тэрміны арышту і штрафы.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч ахарактарызаваў гэтыя дзеянні сілавых структураў недапушчальнымі, назваў іх прамым умяшаннем ў выбарчы працэс і стварэннем перашкодаў у рэалізацыі выбарчых правоў, а менавіта працы ініцыятыўных груп і правам грамадзян на ўдзел у выбарах.

“Дзеянні міліцыі, якія 31 траўня спрабавалі паўплываць на звычайных грамадзян, патрабуючы каб усе разыйшліся – гэта, безумоўна, форма ціску, выкарыстаная каб збіць грамадскую актыўнасць і не дапусціць актыўнага і масавага збору подпісаў.

Бачна непрыхаванае жаданне ўладаў зрабіць так, каб гэтыя выбары прайшлі максімальна незаўважнымі і максімальна нешматлікімі, аднак гэта ў іх не атрымалася. Палітычны настрой грамадства мае вельмі высокі накал, людзі сёння гатовыя і нават прагнуць удзельнічаць у палітычных працэсах.

Менавіта таму улады прыбягаюць, на жаль, да сваёй звычайнай на гэты час схемы – запужвання і пагроз, а ў некаторых выпадках і да прамога прымянення рэпрэсій да ўдзельнікаў выбарчых працэсаў. Вельмі прыкра што гэта адбываецца менавіта падчас выбарчых мерапрыемстваў”.

Уладзімір Лабковіч зазначае, што такія рэпрэсіўныя меры сведчаць толькі аб адным: выбары нават на  этапе збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты, адбываюцца са шматлікімі грубымі парушэннямі выбарчага заканадаўства з боку ўлады і грэблівым стаўленнем да міжнародных стандартаў.

Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца

Праваабаронцам "Вясны" з раніцы 31 траўня паведамляюць пра затрыманні актывістаў з усёй Беларусі. Нагадаем, на сёння былі аб'яўлены ў розных гарадах Беларусі ў 12:00 пікеты па збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары