Як бачыць электаральную кампанію галоўны выбарчы партал краіны?
Да асноўнага дня галасавання яшчэ больш за два месяцы, але, нягледзячы на эпідэмію COVID-19, ужо можна сказаць, што ў параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі сёлетняя кампанія характарызуюцца большай актыўнасцю. Тут і масавая рэгістрацыя ініцыятыяўных груп альтэрнатыўных вылучэнцаў, і актыўнае пікетаванне ў гарадах Беларусі з мэтай збора подпісаў, і ўзбуджэнне крымінальнай справы праз інцындэнт на адным з выбарчых пікетаў, затрыманні зборшчыкаў подпісаў, скаргі ў Цэнтрвыбаркам на дзеючага прэзідента на парушэнне ім выбарчага заканадаўства. А як прадстаўляе гэтую электаральную кампанію галоўны выбарчы партал?
Галоўны выбарчы партал уяўляе сабой наўпроставы рэпост навінаў з дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі БелТА, якія падтрымліваюць вылучэнне ў кандыдаты дзеючага прэзідэнта краіны і крытыкуюць альтэрнатыўных вылучэнцаў. Тут, напрыклад, цытуецца экс-вылучэнец у кандыдаты Алег Гайдукевіч, які зняў сваю кандыдатуру з выбараў яшчэ 26 траўня і заклікаў падтрымаць дзеючага прэзідэнта. Паводле яго словаў, ён “у самым пачатку выбарчай кампаніі ўбачыў, што дыскусіі з боку некаторых яе ўдзельнікаў не будзе. "Будзе адно жаданне – любой цаной памяняць уладу, а потым, маўляў, разбярэмся". Длят першага сакратара ЦК БРСМ Дзмітрыя Варанюка “няўзброеным вокам бачна, як для некаторых пачаткоўцаў палітыкаў такія непахісныя паняцці, як гонар, сумленне, адказнасць і годнасць, сталі разменнай манетай у пагоні за імгненным хайпом”.
На vybary2020.by цытуюцца члены Саветаў Рэспублікі і дэпутаты, якія раней не былі заўважаныя сваёй палітычнай актыўнасцю, а таксама шэраг чыноўнікаў. Асноўны іх мэсэдж – заклікаць электарат да захавання дзеючага рэжыма.
Галоўны выбарчы партал Беларусі, які па логіцы прызнаны асвятляць асноўныя падзеі выбарчай кампаніі, заняў пазіцыю падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.