Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Фотафакт. У Мінску ў чарзе на подпіс сабралося больш за 2100 чалавек

У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля "Камароўкі" па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.  

Як паведамляюць назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на "Камароўцы" збор подпісаў ажыццяўляюць ініцыятыўныя групы вылучэнцаў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цэпкала, Мікалая Казлова, Вольгі Кавальковай, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай

Чарга на Камароўцы. Фота: @_EGEK_
Чарга на Камароўцы. Фота: @_EGEK_

Раніцай 31 траўня паведамілі пра затрыманні актывістаў, якія збіраліся на гэты пікет. Сярод іх актывісты "Народнай Грамады" Валянцін Троцкі, Мікалай Статкевіч, Вераніка Мішчанка і іншыя. 

Спіс затрыманых 31 траўня зборшчыкаў подпісаў тут:

Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца

Праваабаронцам "Вясны" з раніцы 31 траўня паведамляюць пра затрыманні актывістаў з усёй Беларусі. Нагадаем, на сёння былі аб'яўлены ў розных гарадах Беларусі ў 12:00 пікеты па збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Міліцыя затрымлівае зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую і актывістаў "Народнай Грамады".

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары