Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова 4 чэрвеня звярнулася ў Следчы камітэт з заявай аб прыцягненні Аляксандра Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці паводле артыкулу 190 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне раўнапраўя грамадзян»).
Хоць скаргаў і заўваг ад выбаршчыкаў з дня фарміравання тэрытарыяльных камісій па Гарадзенскай вобласці ў гэтыя камісіі не паступала ні ад выбаршчыкаў, ні ад суб’ектаў выбарчай кампаніі, сама кампанія ў рэгіёне праходзіць у антуражы несумленнай прыхаванай ці нават адкрытай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку і выразнай "заказной" дыскрэдытацыі яго апанентаў.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў рашэнне ЦВК па заяве Віктара Бабарыкі адносна выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Па інфармацыі ад актывіста Эдуарда Баланчука, у старшыні Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Бяспалай зараз вельмі напружаныя дні. Ледзь раніца – чыноўніца сядае на службовы аўтамабіль, каб патрапіць на прадпрыемствы і арганізацыі даверанай ёй тэрыторыі.
Праваабаронца звярнуўся да сябраў Віцебскай абласной камісіі з просьбай запрасіць на пасяджэнне камісіі начальніка УУС аблвыканкаму, каб той патлумачыў, на якіх падставах 31 траўня міліцыянты спрабавалі перашкодзіць выбарцам ставіць подпісы ў падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва.