Рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка, які кіраваў зборам подпісаў па 6 раёнах Гарадзеншчыны, фактычна пазбавілі магчымасці выконваць гэтую працу.
Сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай працягваюць падвяргацца рэпрэсіям: іх затрымліваюць, некаторых — наўпрост на пікеце па зборы подпісаў, арыштоўваюць на "суткі". Разам з некаторымі з іх "арыштаванымі" апынуліся і сабраныя за вылучэнне Ціханоўскага подпісу.
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова атрымала адказ з раённай выбарчай камісіі на свой зварот наконт выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў на вылучэнне ў якасці кандыдата дзеючага кіраўніка дзяржавы.
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя вырабы” Сяржук Русецкі даслаў электронныя звароты ў Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Пружанскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Жабінкаўскі райвыканкамы і адпаведныя раённыя выбарчыя камісіі з просьбаю прадаставіць яму інфармацыю пра тое, якім чынам у гэтых раёнах ідзе збор подпісаў па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць маніторыць раённыя газеты Беларусі на прадмет асвятлення выбарчых падзей. Назіральнікі адзначаюць, што калі ў раёнках размяшчаецца выбарчая інфармацыя, то яна носіць, як правіла, агітацыйны характар.
Увечары 6 чэрвеня ў Віцебску затрымалі Аляксандра Мацеюка – валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. З аддзялення міліцыі ён паспеў паведаміць праваабаронцам "Віцебскай Вясны", што на яго складаюць пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП.