Выканкамы і ТВК Берасцейшчыны не раскрываюць звестак пра дзейнасць ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя вырабы” Сяржук Русецкі даслаў электронныя звароты ў Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Пружанскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Жабінкаўскі райвыканкамы і адпаведныя раённыя выбарчыя камісіі з просьбаю прадаставіць яму інфармацыю пра тое, якім чынам у гэтых раёнах ідзе збор подпісаў па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
У прыватнасці, назіральнік хацеў даведацца, колькі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі кожнага раёна, уваходзяць ў ініцыятыўную групу дзеючага прэзідэнта; хто з’яўляецца каардынатарам яго ініцыятыўнай групы; дзе размяшчаюцца раённыя штабы ініцыятыўнай групы.
Праз некалькі дзён Сяржук Русецкі атрымаў фармальныя адказы на ягоныя электронныя звароты з Бярозаўскай, Івацэвіцкай, Драгічынскай, Іванаўскай і Жабінкаўскай РВК і Бярозаўскага і Іванаўскага райвыканкамаў.
Бярозаўскі райвыканкам адказаў, што “дадатковых звестак аб дзейнасці ініцыятыўных груп грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь райвыканкам не мае”.
Адказы з раённых выбарчых камісіяў прапануюць па ўзнятых пытаннях звяртацца да кіраўніка ініцыятыўнай групы №1, (групы Лукашэнкі).