Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні і нормы заканадаўства на прадмет таго, у якіх выпадках можа быць арыштаваны выбарчы фонд, якія павінны быць для гэтай падставы і якія наступствы могуць наступіць для асобы, якая вылучаецца кандыдатам і зарэгістравана такім.
Назіральнік з Магілёва Барыс Бухель заўважыў, што на пачатку чэрвеня на сайтах абл-, гар- і райвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў рубрыцы “Выбары-2020” змешчаная інфармацыя пад аднолькавай назвай “Грамадская прыёмная арганізацыі РГА "Белая Русь" вядзе працу ў рэжыме перадвыбарчага штабу”.
Вельмі важна, каб улады Беларусі забяспечылі ўмовы, у якіх было б магчыма канструктыўнае і канкурэнтнае палітычнае суперніцтва. Такое меркаванне ў каментары TUT.BY выказаў пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель.
У Гродне падчас чарговага пікету на Савецкай плошчы па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў да назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Рамана Юргеля звярнуўся мужчына, які распавёў пра парушэнне выбарчага заканадаўства.
Каардынатарка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінску Вольга Паўлава распавяла, што пры зборы подпісаў на пікетах яны сутыкнуліся з тым, што ў людзей з інваліднасцю, якія фізічна не могуць патрапіць на пікеты, па сутнасці, адсутнічае магчымасць пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдатаў.