Калі параўнаць магчымасці агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і астатніх кандыдатаў, то яны, кажучы на спартовай тэрміналогіяй, заходзяцца ў розных вагавых катэгорыях. У гэтым упэўнены назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Смаргоні Алесь Дзергачоў. Ён прааналізаваў, як праходзіць агітацыя за розных кандыдатаў у горадзе.
Як толькі ЦВК пастанавіла, што ў дзень галасавання на выбарчых участках будзе не больш пяці назіральнікаў, і прыярытэт будзе ў тых, хто раней зарэгістраваўся, гарадзенскія назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вырашылі адразу падаць паперы ў камісіі, каб патрапіць у гэтую пяцёрку.
Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова распавяла, як праходзіў трэнінг "Cвабодныя, дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры" для "троек" участковых выбарчых камісій у Віцебску.
Юры Уласаў, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, падаў у райвыканкамы Гомельскай вобласці паведамленні аб правядзенні агітацыйных пікетаў. Ён атрымаў адказ, што праводзіць агітацыю можна толькі раніцай — ад 8 да 12 гадзіны.
У актавай зале сярэдняй школы №99 21 ліпеня прайшла сустрэча даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Іванца з выбаршчыкамі Фрунзенскага раёна Мінска. Сустрэчу наведаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка.
22 ліпеня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла пастанову, якая ўнесла змены ў пастанову ад 08.05.2020 № 15 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна Раман Юргель паскардзіўся ў пракуратуру на несвоечасовы адказ Гарадзенскага аблвыканкаму на яго зварот адносна парушэнняў пры фарміраванні ўчастковых камісій.
Два ўчасткі на тэрыторыі "Новай Баравой" – дзве камісіі, сфармаваныя па вытворчаму прынцыпу, які вельмі крытыкуецца назіральнікамі за выбарамі. На папярэдніх "сонных" выбарах у парламент усё прайшло паважна і ціха. Як выйдзе цяпер?