Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Лепшы час для рамонту будынка – перыяд агітацыі

Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, Віцебскім гарвыканкамам былі вызначаныя 14 памяшканняў у горадзе для сустрэч кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі.

mesca_agit_vitebsk_be.jpg
Памяшканні для сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі

Адным з такіх месцаў з'яўляецца Віцебская абласная бібліятэка імя У. Леніна, якая добра вядомая жыхарам горада і размешчаная ў самым цэнтры. Але цяпер яна знаходзіцца ў стане капітальнага рамонту фасадаў і ганка галоўнага ўваходу.

Раней тут праходзіла сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым.

Андрэй Дзмітрыеў заклікаў у Віцебску браць актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі

19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул. Леніна адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытанні прыйшлі каля 40 віцяблянаў. Пра гэта піша "Віцебская Вясна".

Іншыя памяшканні для агітацыі не гэтак зручныя для доступу грамадзянаў.

Гледзячы на пашпарт аб'екта, 23 ліпеня рамонтныя работы павінны завяршыцца, а праход у бібліятэку быць адкрыты.

"Плотам будынак бібліятэкі абнеслі 20 ліпеня, нібыта тут ідзе будоўля. Я думаю, што гэта ўсё не проста так пачалося. Быццам бы вядуцца рамонтныя работы ганка і фасадаў, але работнікаў тут не ўбачыш", – адзначае Ірына Траццякова, якая і раней падыходзіла да будынка бібліятэкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары