Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Як у Гомелі праходзіць перадвыбарная агітацыя

20 ліпеня доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Савецкім раёне Гомеля Леанід Судаленка агледзеў выдзеленыя для агітацыі месцы на прыпынках грамадскага транспарту галоўнай артэрыі раёна – праспекце Рэчыцкаму. Пра гэта паведамляецца на сайце "Гомельскай Вясны". 

Нягледзячы на тое, што перадвыбарная агітацыя дазволена ўжо каля тыдня, адзінай інфармацыяй на тэму маючай адбыцца кампаніі па выбарах Прэзідэнта назіральнік выявіў аб'яву аб агітацыйнай сустрэчы супраць Лукашэнкі, якая прайшла 18 ліпеня ў іншым раёне абласнога цэнтра.

У Гомелі агітавалі супраць Лукашэнкі

Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка, 18 ліпеня ў Гомельскім ДК "Віпра" таварыства глухіх адбылася сустрэча, прысвечаная агітацыі супраць А. Лукашэнкі. Як не дзіўна, артыкулам 45 Выбарчы Кодэкс прадугледжана агітацыя супраць кандыдатаў.

Нагадаем, 14 ліпеня прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты і з гэтай даты пачалася перадвыбарная агітацыя. Савецкі раён Гомеля з'яўляецца найбольш буйным, тут пражывае каля 180 тыс. чалавек. Усяго для правядзення перадвыбарчай агітацыі тут выдзелена па аднаму закрытаму (актавая зала сярэдняй школы) і адкрытаму (пляцоўка перад стадыёнам «Лакаматыў») месцу.

Для размяшчэння перадвыбарнай друкаванай прадукцыі выдзеленыя 21 прыпынак грамадскага транспарту і 3 спецыяльныя месцы на раённых рынках.

Незалежны назіральнік адзначае, нягледзячы на рэгістрацыю 5 кандыдатаў, у самым буйным раёне Гомеля да сённяшняга дня не праводзіцца якая-небудзь агітацыя за таго ці іншага кандыдата.

"Вось і атрымліваецца, самай прыкметнай аб'явай на прыпынках грамадскага транспарту ў разгар палітычнай кампаніі з'яўляецца аб'ява аб згубе сабакі", - адзначыў Леанід Судаленка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары