Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Гомелі агітавалі супраць Лукашэнкі

Сустрэча па агітацыі супраць А. Лукашэнкі ў Гомелі
Сустрэча па агітацыі супраць А. Лукашэнкі ў Гомелі

Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка, 18 ліпеня ў Гомельскім ДК "Віпра" таварыства глухіх адбылася сустрэча, прысвечаная агітацыі супраць А. Лукашэнкі. Як не дзіўна, артыкулам 45 Выбарчы Кодэкс прадугледжана агітацыя супраць кандыдатаў.

Гомельскія ўлады сустрэчу дазволілі, але прыкладна за сорак хвілін да пачатку яе заяўнік – прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Уладзімір Няпомняшчых – быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС.

suprat_lu_gomel.jpg
Васіль Палякоў падчас сустрэчы па агітацыі супраць А. Лукашэнкі ў Гомелі

Сустрэчу вёў Васіль Палякоў.

У зале сабралася прыкладна дзевяноста чалавек. Выступалі прадстаўнікі розных узростаў і сацыяльных груп. Казалі аб набалелым. Паказальна, што ні водзін з выступоўцаў не сумняваўся ў несумленнасці беларускіх выбараў.

suprat_lu_gomel3.jpg
Выступоўца на сустрэчы па агітацыі супраць Лукашэнкі ў Гомелі
suprat_lu_gomel4.jpg
Выступоўца на сустрэчы па агітацыі супраць Лукашэнкі ў Гомелі

Выказваліся розныя погляды і меркаванні, у тым ліку і ў падтрымку дзейнай улады. Але пераважаў крытычны настрой, адбылася невялікая дыскусія.

“У прынцыпе, сустрэча адбылася, але яна прайшла ў традыцыйным плане дыскусіі. Пратэстныя ж акцыі, якія адбываюцца і ў Гомелі, – гэта нешта новае, больш яскравае і інтэнсіўнае”, – падкрэсліў Віктар Адзіночанка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары