У дом сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка-ваўкавыскага прадпрымальніка Аляксандра Навасада — прыйшла міліцыя з пастановай аб аглядзе. Пра гэта TUT.BY распавёў яго знаёмы — Станіслаў Бацвін. Таксама агляд прайшоў яшчэ ў адной жыхаркі Ваўкавыска — Тамары Бясько.
Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада.
Гэта вынікае з заявы дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова па выніках тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося 29 ліпеня пасля затрымання пад Менскам групы баевікоў з расейскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.
На рэгіянальную каардынатарку ініцыятывы "Чэсныя людзі" Вольгу Казуліну ў Старых Дарогах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 9.10 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб выбарах) за распаўсюд інфармацыйных улётак аб выбарах.
Брэсцкі абласны суд не ўлічыў довады скаргі і адмовіў у яе задавальненні. Cуддзя Т. Ісаева паказала, што бок абскарджвання – гэта менавіта ўсе грамадзяне, якія вылучалі кандыдатам у сябры камісіі, а не частка, якая падпісала скаргу.
Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у Мазыры, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за яе кандыдатуру на пост прэзідэнта. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі.
Назіральнік Леанід Судаленка заўважыў, што выбаршчыкам на ўчастках прапануецца праграма мерапрыемстваў "Усёй сям'ёй на выбары", у той час як колькасць назіральнікаў нібыта праз эпідэмію каранавірусу абмежаваная да 3-5 чалавек на кожным участку.