Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збірае выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны.
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны», якія ўдзельнічаюць у якасці назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», адзначаюць, што датэрміновае галасаванне пачалося з масавага нядопуску назіральнікаў на ўчасткі.
У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет. Вядома, што 4 жніўня ў Слуцку было затрымана каля 15 чалавек.
Назіральнік Віктар Адзіночанка прааналізаваў шэраг дзяржаўных выданняў Гомельскага рэгіёна. Ён адзначае, што ў некаторых з іх з’явілася крытыка ў бок кандыдата ў прэзідэнта Святланы Ціханоўскай у сувязі з яе агітацыйнымі пікетамі.