Працоўныя групы пракуратуры будуць назіраць за выкананнем выбарчага заканадаўства
У пракуратурах усіх узроўняў стварылі працоўныя групы для нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах, паведаміў намеснік генпракурора Аляксандар Лашын на сустрэчы з кіраўніцтвам штабу місіі назіральнікаў ад СНД. Пра гэта піша Радыё Свабода.
«Прадстаўнікі штабу місіі назіральнікаў СНД праінфармаваныя пра тое, што ў пракуратурах сфармавалі адпаведныя працоўныя групы, якія будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем заканадаўства аб выбарах», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
З намеснікам генпракурора сустракаліся кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Віктар Гумінскі і ягоны намеснік Яўген Казяк.
Намеснік генпракурора адзначыў «высокую палітычную актыўнасць грамадзян». Таксама ён праінфармаваў назіральнікаў пра выпадкі, калі ў выніку палемікі і абмену думкамі заяўнікі вымушаныя былі звярнуцца ў праваахоўныя органы з прычыны «некарэктнай крытыкі і публічных абразаў на розных інтэрнэт-рэсурсах і ў сацыяльных сетках».
4 жніўня у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзыдэнта.
Сёння стартуе датэрміновае галасаванне: цікавыя факты і лічбы