Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Штаб Ціханоўскай паскардзіўся ў ЦВК і гарвыканкам на перашкоду мітынгу 6 жніўня ў Мінску

Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію прынесла давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, піша "Радыё Свабода".

6 жніўня ўлады Савецкага раёну плануюць праводзіць у парку Дружбы народаў святочныя мерапрыемствы ў гонар чыгуначных войскаў.

«У нас ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што мы адразу пасля рэгістрацыі падалі заяўкі на ўсе даты, у тым ліку на 6 жніўня. Тое, што сёння запланавана на пляцоўцы парку Дружбы народаў, не мае дачынення да агітацыі. Мы лічым дзеянні адміністрацыі Савецкага раёну Мінску незаконнымі, яны парушаюць выбарчае заканадаўства, мы просім гэтыя рашэнні адмяніць», – сказала Свабодзе Вольга Кавалькова.

Аналагічную скаргу аб’яднаны штаб падаў таксама ў Мінгарвыканкам. Вольга Кавалькова звярнула ўвагу, што і іншыя пляцоўкі, выдзеленыя для агітацыі, могуць быць занятыя.

У пададзенай скарзе згадваецца права кандыдата праводзіць агітацыйныя мітынгі на 6 пляцоўках у Мінску. Вольга Кавалькова адзначыла, што «мерапрыемства запланаванае і будзе праведзена».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары