Як прымушаюць галасаваць датэрмінова? Падборка фактаў з розных гарадоў краіны
Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збірае выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны.
Мінск
Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляюць, што курсантам Ваеннай акадэміі ў Мінску не дазваляюць галасаваць у асноўны дзень галасавання (9 жніўня). Ім паведамілі, што ўсе строем ідуць галасаваць у той дзень, у які ім скажуць.
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па водналыжным спорце Сяргей Марчанка паведаміў сваім падначаленым, што іх будуць вазіць на датэрміновае галааванне 4 і 5 жніўня ў працоўны час. Са слоў дырэктара РЦАП, гэта ўказанне Міністэства спорта і турызма.
Жодзіна
На ААТ “РЕМИЗ” складался спісы людзей для галасавання датэрмінова і ў дзень выбараў 9 жніўня. Дырэктар Павел Насевіч паведаміў работнікам пра неабходнасць справаздачыцца перад ім наконт таго, хто і калі прагаласаваў. Насевічу, па яго словах, у сваю чаргу трэба справаздачыцца ў гарадскі выканкам.
Крупкі
Дырэкатар сярэдняй школы №3 Алена Баранчук дала ўказанні ўсім супрацоўнікам школы галасаваць датэрмінова.
Дзяржынск
Кіраўніцтва агракамбіната “Дзяржынскі” вельмі зацікаўлена, каб падначаленыя прагаласавалі датэрмінова.
Полацк
Дырэктар прадпрыемства “Полацкводаканал” (філіял “Віцебскводаканал”) Аляксандр Фялісаў чацвёртага жніўня загадаў усім супрацоўнікам, якія знаходзіліся на працоўным месцы, ехаць на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць да 11.00. А майстры тэлефанавалі работнікам, якіх не было на працоўным месцы ці яны былі на выездзе, каб таксама схадзілі прагаласаваць датэрмінова.
Бяроза
З 10.00 чацвёртага жніўня на выбарчы ўчастак N12 Бярозаўскага раёну длеля таго, каб прагаласаваць, прыбылі 12 вайскоўцаў з вайсковай часткі №48684: вайскоўцы тэрміновай службы і пастаянны склад вайсковай часткі - старэйшыя лейтэнанты на чале з маёрам.
Светлагорск
Трэцяга жніўня была нарада ў рэдакцыі "Светлагорскіх навін". Галоўная рэдактарка Алена Шышкова адкрыта сказала сваім супрацоўнікам, каб галасавалі за Аляксандра Лукашэнку, бо “зараз яны маюць працу”.
У першы дзень датэрміновага галасавання на участак №22 прыйшла галасаваць патрульная рота унутраных войск. Таксама, паводле назіральніцы Алены Маслюковай, кіраўніцтва светлагорскага райпо настойліва прапаноўвала прадаўцам і іншым работнікам ісці на датэрміновае галасаванне.
Гродна
У Гродзенскім медуніверсітэце шукаюць студэнта, якога можна адправіць галасаваць датэрмінова.
Калі вы ці вашыя знаёмыя, сутыкнуліся з падобнымі праявамі - абавязкова паведамляейце пра такія факты праваабаронцам. Не забывайце прыкладаць відэа-, аўдыё- і фотасведчанні “загонаў”.
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” стварылі адмысловую і зручную форму, куды можна дасылаць сведчанні прымусовага галасавання.