Расія не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў ад ЦВК на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусь
Цэнтрвыбаркам Расіі не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіранні за выбарамі Прэзідэнта і прыняў рашэнне не накіроўваць у Беларусь сваіх назіральнікаў, піша TUT.BY. Пра гэта ТАСС паведаміла старшыня камісіі Эла Памфілава.
- Па-першае, ЦВК Расеі не атрымлівала традыцыйнага афіцыйнага запрашэння з боку сваіх беларускіх калегаў, якое загадзя накіроўваецца ў адпаведнасці з наяўным двухбаковым пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 4 чэрвеня 1998 года - сказала Памфілава.
Паводле яе слоў, расійскія назіральнікі, якія звычайна ўваходзяць у склад місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, «сёлета таксама не маюць магчымасці прыбыць у Беларусь у сувязі з тым, што БДІПЧ атрымала адпаведнае афіцыйнае запрашэнне беларускага боку з вялікім спазненнем».
- Разам з тым ЦВК РФ не лічыць магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД, прымаючы пад увагу, мякка кажучы, вельмі спецыфічнае стаўленне кіраўніцтва Беларусі да каранавіруснай пандэміі, - дадала Памфілава.
Яна адзначыла, што як кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі "не мае права ставіць пад пагрозу здароўе і асабістую бяспеку сваіх калегаў".
Сёння на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікамі па абласцях і Мінску Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на выбары акрэдытавана рэкордная колькасць назіральнікаў - больш за 45 тыс. ён даў заданне "акружыць іх у добрым сэнсе слова клопатам, таму што гэта людзі гераічныя: яны не пабаяліся ў пандэмію прыехаць у Беларусь з-за мяжы».
Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што назіральнікі ад Расеі працаваць на выбарах у Беларусі ўсё ж такі будуць.
Як патлумачылі TUT.BY у амбасадзе Расіі ў Беларусі, гаворка ішла выключна пра назіральнікаў ад ЦВК Расеі. Назіральнікі ад Расеі ў складзе місіі СНД, як і планавалася раней, працаваць на выбарах у Беларусі будуць.
Уладзімір Лабковіч: У адсутнасці назіральнікаў АБСЕ - віна ўладаў