Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для альтэрнатыўнага падліку галасоў.
Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галасавання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.
Шостага жніўня ў Беларусі праходзіць трэці дзень датэрміновага галасавання. Незалежныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра тое, што адбываецца на ўчастках і каля ўчасткаў для галасавання, бо большая частка назіральнікаў не дапушчана на іх.
Назіральнікі з участка для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах паведамляюць аб завышанай яўцы. Пра гэта сведчаць не толькі разыходжанне ў падліках назіральнікаў і дадзеных пратаколаў участковай камісіі, але і напоўненасць празрыстай скрыні.
У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.