Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Калінкавічах у 2 гадзіне ночы ў вокнах выбарчага ўчастка гарыць святло

Выбаршчыкі даслалі "Палескай Вясне" фотаздымкі і відэа, на якім бачна, што ўночы ў памяшканні, дзе захоўваецца скрыня для датэрміновага галасавання, гарыць святло.

Участак для галасавання № 6 у Калінкавічах размешчаны ў будынку трэста «Калінкавічыводбуд». Як паведаміла "Палескай Вясне" назіральніца ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аксана Бульская, ёй скінулі відэа, знятае мінулай ноччу каля ўчастка для галасавання.

"Жыхары дома, дзе жыву, ведаюць, што я з’яўляюся назіральнікам на нашым участку. Гэтае відэа мне даслала Вераніка Шкода, якая жыве ў нашым доме па вуліцы Сомава, 103 у Калінкавічах. Яе абурыла тое, што ў 2 гадзіны ночы на трэцім паверсе будынку, дзе размешчаны ўчастак для галасавання, гарыць святло. Калі я пабачыла відэа, я зразумела, што святло гарыць як раз у памяшканні, дзе месціцца каса, у якой схавалі на ноч скрыню для датэрміновага галасавання», – распавяла Аксана Бульская. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары