23 чэрвеня на зачыненым з прычыны пандэміі пасяджэнні Астравецкага райвыканкама сфармаваны склад участковых камісій раёна па выбарах прэзідэнта. Альтэрнатыўныя кандыдатуры вызначаным яшчэ на стадыі падрыхтоўкі праекта рашэння ў склад камісіі не уключаны.
Больш за 70 тысяч подпісаў прынялі раённыя выбарчыя камісіі ў Мазыры, Светлагорску, Рэчыцы і Калінкавічах ад ініцыятыўных групаў. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядаюць пра вынікі прайшоўшых паседжанняў камісіяў, на якіх пачалася праверка подпісаў.
Пасяджэнні раённых камісій Гарадзеншчыны па праверцы подпісаў адрозніваюцца ад ранейшых кампаній 2006 – 2015 гадоў у горшы бок, адзначаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Справа ў тым, што дадзеныя па здадзеных падпісных лістах з колькасцю подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты ў гэтую выбарчую кампанію агучылі далёка не ўсе камісіі.
У Беларусі распачаўся важны этап выбарчай кампаніі – фарміраванне ўчастковых выбаркамаў. Менавіта чальцы гэтых камісіяў будуць лічыць галасы беларусаў на прэзідэнцкіх выбарах. Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксей Лойка ажыццяўляў маніторынг за фарміраваннем 122 УВК у Мінску.