Брэст: колькі подпісаў ініцыятыўныя групы падалі ў Ленінскую камісію?
22 чэрвеня адбылося пасяджэнне камісіі Ленінскага раёна Брэста па выбарах прэзідэнта, на якім абмяркоўваўся парадак адбру і праверкі подпісаў у падпісных лістах.
Пасяджэнне прайшло ў правамоцным складзе, прысутнічала 11 членаў камісіі. Старшыня камісіі Тамара Наўмавец не дазволіла рабіць здымкі (але ж заканадаўства не забараняе) і давяла інфармацыю пра тое, што падпісныя лісты здалі 7 ініцыятыўных груп:
- ІГ Святланы Ціханоўскай здала 2003 подпісы. З якіх 13 выкрэслілі ІГ, а 96 не пражывае на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 109 подпісаў, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Віктара Бабарыкі здала 4231 подпіс. З якіх 108 выкрэслілі ІГ, а 187 не пражывае на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 295 подпісаў, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Валерыя Цэпкала здала 2045 подпісаў. З якіх 8 выкрэслілі ІГ, а 43 не пражывае на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 51 подпіс, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Андрэя Дмітрыева здала 1189 подпісаў (93 аркушы). З якіх 19 выкрэслілі ІГ, а 167 не пражывае на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 186 подпісаў, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Ганны Канапацкай здала 103 подпісы. З якіх 1 выкрэслілі ІГ, і 1 не пражывае на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 2 подпісы, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Сяргея Чэрачня здала 856 подпісаў. З якіх 1 выкрэслілі ІГ, а 15 не пражыве на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 16 подпісаў, якія не падлягаюць уліку.
- ІГ Аляксандра Лукашэнкі здала 6678 подпісаў. З якіх 190 выкрэслілі ІГ, а 89 не пражыве на тэрыторыі акругі. Разам з агульнай колькасці подпісаў выкрэслена 279 подпісаў, якія не падлягаюць уліку. На тэрыторыі ТВК дзейнасць ІГ Аляксандра Лукашэнкі не назіральнікам не выяўлена.
Далей Тамара Наўмавец давяла прысутным парадак адбору і праверкі подпісаў.
У назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Вялічкіна была магчымасць азнаёміцца з актамі прыняцця подпісаў ад ІГ. Але пабачыць самі падпісныя лісты не было магчымасці. Іншыя назіральнікі не прысутнічалі на пасяджэнні.