29 чэрвеня на пасяджэнні Ленінскай раённай у Брэсце камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было разгледжана пытанне аб выніках праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і адпаведных ім дадзеных.
29 чэрвеня ў камісіях Магілёва падвялі вынікі праверкі подпісаў па вылучэнню ў кандыдаты ў прэзідэнты. Вынікі бянтэжаць – Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу "пракацілі" міма выбараў, а ў Лукашэнкі, Дзмітрыева і Чэрэчаня нейкія фантастычныя лічбы.
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 29 чэрвеня адбыўся разгляд скаргі працоўнага калектыву ТАА "АтлантКонсалтСофт" на не ўключэнне сваіх пяці супрацоўнікаў ва ўчастковыя камісіі, утвораныя на паседжанні адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска 23 і 24 чэрвеня.
Менавіта ў Светлагорскім раёне збор подпісаў за вылучэнне Валерыя Цапкалы кандыдатам на прэзідэнта адбываўся найбольш заўважна. Тут увесь тэрмін збору подпісаў працавалі пікеты за яго. Наведаў горад і сам прэтэндэнт асабіста. Але ў выніку ўсе подпісы, якія за яго сабралі ў Светлагорскім раёне, вырашана не ўлічваць.
Як паведамляюць доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Віцебска і Оршы, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі двойчы пераносілі паседжанні па ўстанаўленні вынікаў праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Раённыя газеты Гарадзенскай вобласці ў час выбарчай кампаніі вядуць адкрытую і сістэмную кампанію агітацыі за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Да такой высновы прыйшлі назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якія прааналізавалі асноўныя раёнкі.
Пасяджэнне Бярозаўскага райвыканкаму па фармаванню ўчастковых выбарчых камісіяў 24 чэрвеня адбылося у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання коронавірусной інфекцыі ў закрытым рэжыме — пры адсутнасці прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзянаў, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад УВК, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асобаў —— вялася анлайн-трансляцыя.
Чым запомніўся беларусам этап фармавання камісій — татальным недопускам самавылучэнцаў і прадстаўнікоў апазіцыі ў склад УВК, абмеркаваннем мінскімі чыноўнікамі ў прамым эфіры, за каго і як лепей галасаваць, і выказваннем старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, што “у чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць”.