Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Брэсце сабраныя подпісы за ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты прызнаныя сапраўднымі

29 чэрвеня на пасяджэнні Ленінскай раённай у Брэсце камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было разгледжана пытанне аб выніках праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і адпаведных ім дадзеных.

Старшыня камісіі Максім Сялягін агучыў, што дзеля праверкі сапраўднасці подпісаў і дадзеных падавалісь запыты ў ЖКГ і РАУС:

  1. Бабарыка Віктар – пададзена ў камісію 4231 подпіс, 295 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 3936 подпісаў, з якіх было адабрана 905 (23%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 14 (1.54%) подпісаў.
    Прызнаюцца сапраўднымі 3922 подпісы.

  2. Дзмітрыеў Андрэй – пададзена ў камісію 1189 подпісаў, 186 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 1003 подпісы, з якіх было адабрана 235 (23.24%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 24 (10,2%) подпісы.
    Прызнаюцца сапраўднымі 979 подпісаў.

  3. Канапацкая Ганна – пададзена ў камісію 103 подпісы, 2 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 101 подпісы, з якіх было адабрана 24 (23.7%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 0 подпісаў.
    Прызнаюцца сапраўднымі 101 подпісы.

  4. Лукашэнка Аляксандр – пададзена ў камісію 6678 подпісаў, 279 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 6399 подпісаў, з якіх было адабрана 1473 (23%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 29 (1.9%) подпісаў.
    Прызнаецца сапраўднымі 6370 подпісаў.

  5. Ціханоўская Святлана – пададзена ў камісію 2003 подпісы, 109 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 1894 подпісы, з якіх было адабрана 439 (23.2%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 22 (5%) подпісы.
    Прызнаецца сапраўднымі 1872 подпісы.

  6. Цэпкала Валерый – пададзена ў камісію 2045 подпісаў, 51 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 1994 подпісы, з якіх было адабрана 454 (22.8%) для праверкі. Па праверцы прызнаны несапраўдным 1 (0,2%) подпіс.
    Прызнаецца сапраўднымі 1993 подпісы.

  7. Чэрачэнь Сяргей – пададзена ў камісію 856 подпісаў, 16 выкрэслена, як не падлягаючыя праверцы, засталося для праверкі 840 подпісаў, з якіх было адабрана 196 (23.6%) для праверкі. Па праверцы прызнана несапраўднымі 2 (1%) подпісы.
    Прызнаецца сапраўднымі 838 подпісаў.

25 чэрвеня Маскоўская раённая ў Брэсце камісія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таксама прызнала сабраныя за прэтэндэнтаў у прэзідэнты подпісы сапраўднымі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары