У Светлагорску раённая выбарчая камісія не прызнала ўсе 1577 подпісаў, здадзеных за Цапкалу
Менавіта ў Светлагорскім раёне збор подпісаў за вылучэнне Валерыя Цапкалы кандыдатам на прэзідэнта адбываўся найбольш заўважна. Тут увесь тэрмін збору подпісаў працавалі пікеты за яго. Наведаў горад і сам прэтэндэнт асабіста. Але ў выніку ўсе подпісы, якія за яго сабралі ў Светлагорскім раёне, вырашана не ўлічваць.
Як паведаміла доўгатэрміновая назіральніца пры Светлагорскай раённай выбарчай камісіі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алена Маслюкова, спачатку для праверкі раённая камісія адабрала 314 подпісаў. Як даклалі сябры камісіі на выніковым пасяджэнні 29 чэрвеня, 50 подпісаў з першапачаткова адабраных палічылі недакладнымі, што склала 15,98%. Тады адабралі яшчэ 15% ад здаденых – 236 подпісаў. У гэтай партыі нібыта знайшлі 53 недакладныя подпісы, або 15,04%.
У выніку камісія прыняла рашэнне ўсе здадзеныя ў Светлагорскую раённую камісію подпісы за вылучэнне Валерыя Цапкалы кандадатам на прэзідэнта прызнаць недакладнымі. Гэта лічба ў 1577 подпісаў.
Чальцы ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы зараз вызначаюцца з неабходнасцю абскарджваць вынікі праверкі.