Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебшчына: ТВК двойчы перанеслі паседжанні па выніках праверкі подпісаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляюць доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Віцебска і Оршы, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі двойчы пераносілі паседжанні па ўстанаўленні вынікаў праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. 

Так, Ірыны Траццякова адзначыла, што Першамайская раённая камісія ў Віцебску прызначыла паседжанне спачатку на 7 гадзін раніцы 29 чэрвеня. Але потым паведаміла назіральніцы, што паседжанне адкладаецца на 13.00. І пазней - паседжанне камісіі прызначана на 17.15. Падставай для пераносаў стала тое, што нібыта ў камісію не паступіла запытаная інфармацыя аб вылучэнцах з органаў унутраных спраў.

У Чыгуначнай раёнай камісіі паседжанне было прызначанае на 13.00, але пазней таксама было перанесенае на 17.15 вечара. 

Аналагічная сітуацыя склалася і ў Аршанскай камісіі. Як паведаміў назіральнік Ігар Казмерчак, спачатку паседжанне было прызначанае на 9 гадзін раніцы, потым перанесенае на 13.00, а пасля - на 16.00. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары