Як прайшла праверка подпісаў у трох раёнах Мінска?
У адміністрацыях Мінска 29 чэрвеня прайшлі паседжанні тэрытарыяльных камісій, на якіх былі агучаныя колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прысутнічалі на пасяджэннях выбаркамаў Фрунзенскага, Першамайскага і Маскоўскага раёнаў у Мінску. Хоць праверка подпісаў праходзіць закрытая ад назіральнікаў, але вынікі праверкі былі агучаныя.
Фрунзенскі раён
Як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка, у пачатку пасяджэння было забаронена весці аўдыё-і відэаздымку. Такое рашэнне было прынята ўсімі членамі камісіі аднагалосна па прапанове старшыні камісіі Аляксандра Хіжняка.
"Атмасфера на паседжанні камісіі была давалі змрочная. На паседжанні прысутнічаў супрацоўнік міліцыі з агнястрэльнай зброяй, які першапачаткова сустракаў усіх на ўваходзе ў актавую залу і звяраў са сваім спісам. На ўсе пытанні ў старшыні камісіі Хіжняка быў адзін адказ: звяртайцеся ў пісьмовым выглядзе", — распавядае Аляксей Лойка.
На паседжанні былі агучаны вынікі праверкі подпісаў. Праверка подпісаў праходзіла закрыта ад назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Аляксей Лойка падаў на гэта скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію.
Па выніках этапу выбарчай кампаніі па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння асобы ў кандыдаты ў прэзідэнты камісія агучыла наступныя лічбы:
- Віктар Бабарыка (47190 подпісаў) — па выніках дзвюх праверак прызнаны несапраўднымі 1096 і 1534;
- Валерый Цапкала (17853) — па выніках дзвюх праверак прызнаны несапраўднымі 631 і 1078;
- Аляксандр Лукашэнка (52949) — па выніках праверкі прызнаныя несапраўднымі 171;
- Ганна Канапацкая (18198) — па выніках праверкі прызнаныя несапраўднымі 40;
- Андрэй Дзмітрыеў (9868) — па выніках праверкі прызнаныя несапраўднымі 34;
- Сяргей Черачэнь (5283) — па выніках праверкі прызнаныя несапраўднымі 19;
- Святлана Ціханоўская (7537) — па выніках праверкі прызнаныя несапраўднымі 111.
Такім чынам, у выпадках Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала па выніках двух тураў праверкі былі прызнаныя несапраўднымі па 16% правераных подпісаў, а значыць забракаваныя ўсе 47190 і 17853 подпісаў адпаведна.
Першамайскі раён
Як распавёў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, у Першамайскім раёне г. Мінска прайшлі подпісы ўсіх сямі патэнцыйных кандыдатаў.
Віктар Бабарыка тут здаў 15200 подпісаў, з іх 172 подпісы (5,8%) выбаркам прызнаў несапраўднымі. Такім чынам, тут 14660 прызнаныя сапраўднымі. За Валерыя Цапкала ў гэтым раёне здадзена 7967 подпісаў, з іх 179 подпісаў (11,25%) былі забракаваныя, 7746 — прызнаныя сапраўднымі. У Андрэя Дзмітрыева ў гэтым раёне прызнаныя сапраўднымі 7109 подпісаў (толькі 5 подпісаў былі забракаваныя). У Ганны Канапацкай 26744 подпісаў прызнаныя сапраўднымі, 10 — забракаваныя. Першамайскі выбаркам прызнаў 36392 подпісы за Аляксандра Лукашэнку сапраўднымі, і толькі 4 (0,005%) — несапраўднымі. У Святланы Ціханоўскай камісія прызнала 2580 подпісаў сапраўднымі, 29 — не падлягалі праверцы. У Сяргея Чэрачня 4749 былі прызнаныя сапраўднымі, 30 — несапраўднымі.
У гэтым раёне з подпісамі прайшлі ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты.
Маскоўскі раён
29 чэрвеня адбылося пасяджэнне Маскоўскай выбарчай камісіі ў г. Мінску. Як паведамляе назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Станкевіч, за Віктара Бабарыку для праверкі тут былі адабраныя 30341 подпіс. Па выніках двух праверак з іх усяго 1598 подпісаў або 15,2% прызнаныя несапраўднымі. Такім чынам, усе адабраныя 30341 подпісаў за Віктара Бабарыка прызнаныя несапраўднымі.
За Аляксандра Лукашэнку тут пададзена 40102 подпісы, з іх несапраўдныя — 70. За Андрэя Дзмітрыева тут прызнаныя сапраўднымі 6864 подпісы, за Ганну Канапацкую — 3346, Святлану Ціханоўскую — 3384, Віктара Цапкала — 7778, Сяргея Чэрачня — 22615.
Як распавядае назіральнік Ігар Станкевіч, назіральнікі да праверкі подпісаў, як і на іншых выбаркамах, дапушчаныя не былі.