У Гомелі камісія не прызнала подпісы, сабраныя за Бабарыку і Цапкалу
Як паведамляе "Гомельская Вясна", доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка прысутнічаў на паседжанні Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта 29 чэрвеня.
Самы вялікі працэнт несапраўдных подпісаў па выніку асноўнай і дадатковай праверкі ў Віктара Бабарыкі – 23,28%. Па гэтай прычыне прынята рашэнне не залічваць экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ўсе здадзеныя на праверку 4870 подпісаў. У экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы па выніку двух праверак несапраўднымі апынуліся 16,53% подпісаў. У выніку яму не пайшлі ў залік усе 1956 подпісаў.
У пакінутых пяці прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючага кіраўніка дзяржавы, працэнт несапраўдных подпісаў у выніку асноўнай праверкі склаў менш за 15% і па ім паўторныя праверкі не праводзіліся. Абсалютна чыстымі апынуліся ўсе 45 подпісаў толькі ў экс-дэпутаткі Ганны Канапацкай.
Леанід Судаленка распавёў TUT.BY, што прычыну, чаму подпісы былі прызнаныя несапраўдным, у камісіі не назвалі.
— Прыкмет несапраўдных подпісаў не называлі. Напрыклад, што дзесьці падпісныя лісты запоўненыя не тымі чарніламі або пражывае ў Канадзе, а падпісаўся ў Савецкім раёне Гомеля — такога не было. Гэта значыць даведацца, чаму подпісы былі прызнаныя несапраўднымі, цяпер можна толькі калі штабам прэтэндэнта або ім самім будзе пададзеная скарга. Тады камісія павінна адрэагаваць. Сёння яшчэ будзе пасяджэнне ў Цэнтральным раёне Гомеля. Калі і там будуць такія лічбы, значыць, рашэнне па краіне каго рэгістраваць, каго не, ужо прынятае, — сказаў Судаленка.
Па словах незалежнага назіральніка, на пасяджэнні таксама прынятае рашэнне аб месцах і памяшканнях у раёне для размяшчэння і вядзення перадвыбарнай агітацыі. Па ўсіх рашэннях галасавалі аднагалосна, альтэрнатыўных меркаванняў у членаў раённага выбаркама не ўзнікла.
Каментуючы ў цэлым вынікі пасяджэння, назіральнік адзначыў, што яго доўжылася каля паўгадзіны, кворум быў — на ім прысутнічалі 12 з 13 членаў камісіі. У раённым выбаркаме зарэгістраваліся яшчэ 9 назіральнікаў ад прадзяржаўных структуращ, аднак яны пакуль сваёй цікавасці да кампаніі не праяўляюць. Леанід Судаленка дадаў, што практычна ўсе на пасяджэнні камісіі знаходзіліся ў масках.
Савецкі раён Гомеля з'яўляецца адным з самых буйных, тут пражывае каля 180 тысяч чалавек. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 5 па 14 ліпеня.